Алена Алексіна.

Ад вясны і да гэтага часу галоўнае месца выканаўчай улады ў раёне пуставала: з афіцыйнага сайта райвыканкама знікла інфармацыя пра Аляксандра Сітніцу, які і быў апошнім старшынёй з 2009 года. Пазней стала вядома, што яго затрымалі і адправілі ў СІЗА за хабары.

Апошнім часам Алена Алексіна была старшынёй Буда-Кашалёўскага райсавета дэпутатаў. 

Паходзіць яна з гэтага ж раёна: нарадзілася 16 мая 1966 года ў пасёлку Бярэзіна. Бацькоў жанчыны ўжо няма ў жывых. Вучылася спачатку ў Бушаўскай сярэдняй школе (гэта за 3-4 кіламетры ад яе роднага пасёлка), пасля — на інжынера-будаўніка ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, але працаваць пайшла па профілі сваёй другой адукацыі — Алена мае дыплом менеджара сацыяльнай сферы, выдадзены ў Акадэміі кіравання.

Алексіна — гэта яе прозвішча па мужу, ад нараджэння ж яна была Ткачовай. Алена Іванаўна мае дарослую дачку Вольгу, якая працуе вясельным фатографам.

Дачка Алены Вольга.

Жанчына 29 гадоў адпрацавала ў Буда-Кашалёўскім раёне: спачатку спецыялісткай упраўлення па працы і занятасці, потым — яго начальніцай, пасля падалася ў мясцовыя дэпутаты. Станавілася дэпутаткай Буда-Кашалёўскага райсавета апошнія тры скліканні.

Калегі адклікаюцца пра яе як «кіраўніцу з вялікай літары і чалавека слова, які даводзіць любую справу да канца». Сама ж новая кіраўніца раёна адмаўляецца ад каментароў, сціпла кажучы, што «рада навіне».

Цікава, што Алексіна стане чацвёртай у Беларусі жанчынай з ліку тых, што ўзначальваюць райвыканкамы. Акрамя яе, такія пасады займаюць Вольга Мохарава (Добрушскі раён), Алена Паўлечка (Мазырскі раён) і Вераніка Байкова (Лоеўскі раён). Цікава, што ўсе яны працуюць на Гомельшчыне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру