УЕФА плануе стварэнне трэцяга еўракубка, паведамляе Bild.
З 2021 года, апроч Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, будзе праводзіцца яшчэ адзін турнір.
Ён зойме трэцяе месца ў іерархіі, у ім буду пераважна гуляць клубы з невялікіх футбольных краін.
Плануецца, што з 2021 года ў асноўную стадыю ЛЧ таксама будуць прымаць удзел 32 каманды, ЛЕ скароціцца з 48 да 32 каманд, у трэцім еўракубку, назва якога пакуль невядома, таксама прымуць удзел 32 клубы.
Стварэнне трэцяга турніру абумоўлена тым, што УЕФА хоча надаць Лізе Еўропы большую значнасць, у той жа час клубы, якія не магу прабіцца ў асноўныя фазы еўракубкаў, змогуць спаборнічаць паміж сабой.





