Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама не лічыць неабходным аднаўляць помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення А.Вярсоцкага, паведамляе Еўрарадыё.

Помнік у гонар паўстанцаў Касцюшкі стаяў у вёсцы Паляны Ашмянскага раёна і быў дэмантаваны яшчэ ў савецкі час. 

«Ашмянскім райвыканкамам праведзенае апытанне жыхароў в.Паляны Жупранскага сельсавета, падчас якога высветлілася, што мясцовымі ўладамі ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя было прынятае рашэнне пра дэмантаж помніка ў сувязі з яго нездавальняючым станам і значнымі разбурэннямі. Таксама жыхары в.Паляны лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтага помніка», — заяўляе чыноўнік. 

Дарэчы, у Беларусі першы помнік самому кіраўніку паўстання Тадэвушу Касцюшку быў адкрыты 12 траўня 2018 года на яго радзіме ў Марачоўшчыне. Грошы на помнік сабралі прыватныя асобы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру