Цэнтр даследаванняў генацыду і рэзістэнцыі (супраціву) жыхароў Літвы абвясціў аб пачатку публікацыі дакументаў пра злачынствы Чырвонай арміі на тэрыторыі Літвы, паведамляе Delfi.
Фота: Delfi.
Дакументы публікуюцца на сайце kgbveikla.lt. 30 жніўня на гэтым партале з'явілася рубрыка пад назвай «Рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў акупацыйнага рэжыму».
У рубрыцы публікуюцца дакументы розных ведамстваў і арганізацый — Камуністычнай партыі, Чырвонай арміі, МУС і іншых аб іх рэпрэсіўных і прымусовых дзеяннях. Былі апублікаваныя дакументы аб дзейнасці Чырвонай арміі ў Літве ў 1944-1949 гадах, у будучыні плануецца пашырыць храналагічныя межы.
У дакументах утрымліваецца інфармацыя пра тое, як пасля прыходу савецкіх вайскоўцаў у Клайпедскі і Шылуцкай абласцях пачаліся павальныя згвалтаванні жанчын незалежна ад іх нацыянальнасці або ўзросту.
Гвалтавалі і 70-гадовых старых, і 14-гадовых дзяўчынак — нават у прысутнасці бацькоў», — прыводзіць выданне вытрымку з рэлізу Цэнтра.
У дакументах таксама апісана стральба п'яных савецкіх салдат, у выніку якой загінулі людзі, падпалы сядзібаў, рабаванне жыхароў і іншыя злачынствы.
Пачатак апублікавання дакументаў прымеркаваны да гадавіны вываду расійскіх войск з Літвы. Часткі Чырванасцяжнай Паўночна-Заходняй групы войскаў пакінулі краіну 31 жніўня 1993 года.





