У выніку выбуху ў Данецку ліквідаваны кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых ведамствах ДНР.

Захарчанка, паводле крыніц, атрымаў смяротнае раненне пры выбуху ў данецкім кафэ «Сепар», якое знаходзіцца непадалёк ад яго рэзідэнцыі.

Яму было 42 гады.

У Кіеве пацвердзілі смерць Захарчанкі.

СБУ пацвярджае гібель Захарчанкі

Праваахоўныя органы самаабвешчанай «ДНР» падазраюць у замаху на Захарчанку аднаго з яго ахоўнікаў.

У замаху на Захарчанку падазраюць аднаго з яго ахоўнікаў

З'явіліся першыя фатаграфіі з месца выбуху ў рэстаране «Сепар» дзе, як мяркуецца, быў забіты Захарчанка.

Як адзначаюць «Новості Донбасса», выбух адбыўся непасрэдна ва ўстанове, у выніку чаго пачаўся пажар.

Чытайце таксама:

Пуцін адрэагаваў на забойства Захарчанкі

Захарчанку забілі ў кафэ «Сепар» на памінках Кабзона

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру