Днямі следчыя валожынскага РАСК завяршылі крымінальную справу супраць грамадзяніна Казахстана, які жыў на Валожыншчыне па часовым дазволе. У чэрвені мужчына выкраў машыну ў сваёй былой жонкі. Пра абставіны справы «Рэгіянальнай газеце» расказала старшы следчы Валожынскага РАСК Юлія Селятыцкая:

— У 2014 годзе грамадзянін Казахстана і яго грамадзянская жонка прыехалі на Валожыншчыну. Тут набылі дом. Праз некаторы час разышліся, але працягвалі жыць у адным доме. Штогод ад 2014 мужчыну працягвалі на год часовы дазвол на пражыванне. Каб атрымаць грамадзянства, трэба пражыць у Беларусі сем год.

Былой грамадзянскай жонцы фігуранта сяброўка пазычыла машыну. Жанчына ездзіла на ёй сама, ад былога мужа ключы хавала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру