Кіраўнік Нацыянальнага банка падарыў роднай школе ўнікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», выпушчанае летась і прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Шматтомнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ўяўляе сабой поўны збор кніг, якія былі надрукаваныя Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525).

У яго аснове — электронныя копіі выданняў першадрукара, што захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Нямеччыны, Расіі, Украіны і іншых краін. Навуковы выдавецкі праект быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Аўтарамі ідэі выступілі Банк БелВЭБ, які ўзначальваў на той момант Павел Калаўр, і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Сёння «Кніжную спадчыну Францішка Скарыны» можна ўбачыць у Бібліятэцы ААН, Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі, Нацыянальнай бібліятэцы Венгрыі, найбуйнейшых бібліятэках нашай краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру