«Ён вучыўся заўсёды добра, удзельнічаў ва ўсіх нашых школьных мерапрыемствах, часта хадзіў у розныя паходы. Мы тады шмат дапамагалі ва ўборцы ўраджаю, і ён у гэтым удзельнічаў», — распавяла Таццяна Карпечанка.

Яна адзначыла, што ў тыя гады ў школе ніхто не мог падумаць, што Саша Лукашэнка ў будучыні стане кіраўніком краіны.

«Ведаеце, звычайны вясковы хлапчук быў. Ён да мяне ў пяты клас прыйшоў. Былі свавольствы, як і ва ўсіх, але, у рэшце рэшт, вось выйшаў з яго прэзідэнт. Малайчына! У гэтым ёсць трошкі і наша заслуга», — лічыць настаўніца.

Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы, ён, калі бываў на малой радзіме, часта сустракаўся са сваімі настаўнікамі.

«Нам, настаўнікам, якія працавалі ў гэтай школе, вельмі прыемна, што з яе выйшаў прэзідэнт», — падкрэсліла жанчына.

Муж Таццяны Карпечанка быў настаўнікам гісторыі ў Александрыйскай школе, і калі пара ў сямейным коле абмяркоўвала школьныя навіны, мужчына заўсёды адзначаў поспехі юнага Лукашэнкі па сваім прадмеце.

«Ён заўсёды казаў: у мяне Лукашэнка лепшы за ўсіх», — распавяла класная кіраўніца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру