38-гадовы мінчанін на «Фольксваген Джэта» ў стане алкагольнага ап'янення няправільна абраў дыстанцыю да транспарта, што рухаўся наперадзе, і ўехаў у аўтамабіль «Рэно Меган», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Узды.

У выніку аварыі траўмы, у тым ліку цяжкія, атрымалі трое дзяцей: 3, 5 і 8 гадоў. Яны шпіталізаваныя ў Дзяржынскую бальніцу. Старэйшая дзяўчынка знаходзілася на пярэднім сядзенні, малодшыя хлопчык і дзяўчынка — у дзіцячых крэслах на заднім.

Віноўнік аварыі за парушэнні ПДР прыцягваўся да адказнасці ўжо 19 разоў. З іх тройчы за кіраванне ў нецвярозым стане. Цяпер ён можа пазбавіцца волі на 7 гадоў.

Кіроўца затрыманы, распачата крымінальная справа. Машыну, якая належыла сваячцы парушальніка, канфіскуюць, а ён заплаціць буйны штраф.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру