«Так, гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. 30 жніўня гэтага года Галасееўскі раённы суд Кіева прызнаў вінаватым грамадзяніна Барыса Германа ў тым, у чым ён абвінавачваўся. Яму прызначаны рэальны тэрмін пакарання — 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі», — сказаў Грыцак журналістам у суботу ў Кіеве, калі адказваў на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Па словах кіраўніка СБУ, прысуд уступіць у сілу праз месяц.

Кіраўнік СБУ удакладніў, што Герман пайшоў на здзелку са следствам, цалкам прызнаў сваю віну.

«Супрацоўнічае са следствам, дае вельмі цікавыя паказанні, якія намі ў далейшым будуць правярацца і дакументавацца», — адзначыў Грыцак.

Як паведамлялася, ўвечары 29 траўня спачатку СМІ, затым і ўлады Украіны паведамілі, што расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, які з 2017 года працуе на тэлеканале ATR у Кіеве, нібыта застрэлілі на лесвічнай клетцы яго дома ў Кіеве. На наступны дзень кіраўнік СБУ заявіў, што інфармацыя пра «забойства» Бабчанкі была часткай спецаперацыі ўкраінскіх спецслужбаў, накіраванай на прадухіленне замаху на журналіста, а сам Бабчанка выйшаў да прысутных на брыфінг прадстаўнікоў СМІ.

У той жа дзень стала вядома пра затрыманне арганізатара «забойства» Бабчанкі — Барыса Германа, які прапанаваў свайму знаёмаму ўдзельніку баявых дзеянняў на Данбасе $30 тысяч. І перадаў яму частку сумы за непасрэднае выкананне злачынства, на што той пагадзіўся.

Неўзабаве манах-валанцёр, актывіст «Правага сектара» Аляксей Цымбалюк паведаміў, што з'яўляецца тым чалавекам, якому замовілі забойства Бабчанкі, пасля чаго ён звярнуўся з інфармацыяй у СБУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру