Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка наведаў урачыстасць у Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, дзе сам калісьці вучыўся, і падарыў комплекс спартыўных трэнажораў.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас наведаў сваю родную школу — СШ №2 Турава. У якасці падарунка ён перадаў мультымедыйную інтэрактыўную дошку і спартыўны інвентар.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаўр Дзень ведаў правёў на сваёй малой радзіме ў аграгарадку Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Ён падарыў роднай школе ўнікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», выпушчанае летась і прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка вітаў вучняў Бягомльскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна. Спікер парламента прэзентаваў сертыфікат на набыццё ультрасучаснай інтэрактыўнай сэнсарнай сістэмы.

Фота sb.by.

Фота sb.by.

Cтаршыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч завітаў на лінейку ў гімназію №3 Магілёва і перадаў установе інтэрактыўную дошку.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава 1 верасня наведала полацкую гімназію №1 імя Францыска Скарыны. Гэта не толькі яе родная школа, тут таксама вучыліся яе браты і дзеці. Гімназія ў падарунак ад Качанавай атрымала інтэрактыўную панэль, а ад старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука — сертыфікат на набыццё камп'ютарнага класа.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч удзельнічаў ва ўрачыстасці з нагоды Дня ведаў у Спецыялізаваным ліцэі МУС.

Фота guvd.gov.by.

Фота guvd.gov.by.

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч уручыў сертыфікат на спартыўны інвентар і 15 камплектаў формы для гульнявых відаў спорту роднай школе ў Цярэблічах Брэсцкай вобласці.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын прыехаў у родную школу ў Навагрудак — СШ №4. Ад Урада краіны ён перадаў сертыфікат на 10 тысяч рублёў. Акрамя таго, старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч прэзентаваў камп'ютарны клас.

Фота sb.by.

Фота sb.by.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка вітаў студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта — калісьці ён тут скончыў эканамічны факультэт. У якасці падарунка Ігар Ляшэнка ўручыў рэктару ГДУ Сяргею Хахомаву сертыфікат на інтэрактыўную дошку.

Фота sb.by.

Фота sb.by.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка прыехаў на лінейку ў родную Веткаўскую сярэднюю школу №1 імя Андрэя Грамыкі. У падарунак установа атрымала камп'ютарны клас, факсіміле «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» і спартыўны інвентар для валейбола.

Фота sb.by.

Фота sb.by.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня БФБ Максім Рыжанкоў павіншаваў з пачаткам новага навучальнага года школьнікаў гімназіі №36, выпускніком якой ён з'яўляецца. Таксама ён узяў удзел у адкрыцці абноўленай спартыўнай залы і перадаў мячы і камплекты гульнявой экіпіроўкі.

Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?