Ля рэстарана «Паедзем паядзім» адбылася бойка — затрыманыя трое абаронцаў Курапат
Як паведамляе Павел Севярынец, увечары 1 верасня адбылася сутычка паміж наведнікам рэстарана і ахоўнікамі з абаронцамі Курапат.
Сёння ля Курапат. Фота са старонкі Паўла Севярынца ў фэйсбуку
«Прыехалі міліцыя і ДАІ. Маладафронтаўцы Дзяніс Урбановіч і Піліп Шаўроў, а таксама каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі затрыманыя, іх вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі», — паведаміў Севярынец.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ