twitter.com/WTA
Арына Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу US Open, выйграўшы ў пятай ракеткі свету Петры Квітавай — 7:6, 6:1.
У наступным раўндзе беларуская тэнісістка згуляе з Наомі Осакай, якая разграміла сёння ноччу Аляксандру Сасновіч — 6:0, 6:0.
Сабаленка засталася адзінай прадстаўніцай Беларусі на турніры ў адзіночным разрадзе.





