Затрыманыя абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі і Філіп Шаўроў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёна (вул. Скарыны, 20). Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, піша Радыё Свабода.

Актывісты былі затрыманыя позна ўвечары 1 верасьня каля рэстарану «Паедзем паядзім». Як расказала відавочца падзеяў Вольга Мікалайчык, Філіп Шаўроў прынёс вялікі камень, які паклаў пасярэдзіне праезду да брамы забаўляльнага комплексу. Ахоўнікі намагаліся адсунуць перашкоду, але ім гэта не ўдалося.

Пасьля гэтага здарылася бойка наведнікаў-правакатараў з абаронцамі. У выніку адміністрацыя ўстановы выклікалі супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ, Вінярскага, Урбановіча і Шаўрова затрымалі. Відавочна, у панядзелак пройдуць суды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0