Беларусаў і беларусак у вышыванках учора можна было сустрэць на выхадзе з метро «Малінаўка» — адтуль быў арганізаваны транспарт на фестываль «Камяніца».

Сёлета на «Камяніцы» была вялікая музычная праграма на некалькі сцэнаў, розныя майстар-класы, фудкорт з беларускай традыцыйнай ежай, дзіцячая пляцоўка, гульні для усёй сям'і, вуліца рамёстваў. Уваход для наведнікаў у нацыянальных строях быў бясплатны.

Хэдлайнерамі фестываля былі этна-трыа «Троіца», дуэт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна, гурт Trollwald. Таксама гледачы паглядзелі выступы гуртоў «Стары Ольса», Змітра Вайцюшкевіча & WZ-Orkiestra. Адбыўся паказ калекцыі адзення ў этнастылі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?