Здарэнне адбылося ў сафары-парку «Тайган» у анексаваным Крыме. На Youtube выкдадзена відэа, дзе бачна, як адзін з львоў парку па мянушцы Філя залазіць у машыну з турыстамі. Драпежнік паводзіцца бяскрыўдна: забраўся на сядзенне, выпіхнуўшы з яго кіроўцу, і а потым палез абдымацца да турыстаў. Сафары-парк знаходзіцца ў Крыме, у Белагорскім раёне. Там жыве каля 60 афрыканскіх львоў, у тым ліку і рэдкія белыя львы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0