ФІФА абвясціла шорт-ліст прэтэндэнтаў на прыз найлепшаму футбалісту года. У тройку намінантаў увайшлі Крышціяну Раналду («Рэал»/»Ювентус», зборная Партугаліі), Лука Модрыч («Рэал», зборная Харватыі) і Махамед Салах («Ліверпуль», зборная Егіпта), піша Спорт-Экспресс.

Характэрна, што за прыз найлепшаму гульцу года паводле версіі УЕФА таксама прэтэндавалі Раналду, Модрыч і Салах. Узнагароду атрымаў харвацкі паўабаронца, 15 ліпеня прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату свету 2018.

У пашыраным спісе на прэмію FIFA The Best таксама фігуравалі Антуан Грызман («Атлетыка», зборная Францыі), Эдэн Азар («Чэлсі», зборная Бельгіі), Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці», зборная Бельгіі), Хары Кейн («Тотэнхэм», зборная Англіі), Кіліян Мбапэ («ПСЖ», зборная Францыі), Ліянель Месі («Барселона», зборная Аргенціны) і Рафаэль Варан («Рэал», зборная Францыі).

Цырымонія ўручэння ўзнагарод ФІФА пройдзе 24 верасня ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0