Родныя і музычныя кіраўнікі фіналістаў нацыянальнага адбору дзіцячага «Еўрабачання 2018» напісалі адкрыты ліст у Белтэлерадыёкампанію. Яны не згодныя з вынікамі галасавання і просяць іх апублікаваць. Тата пераможцы таксама «за», паведамляе tut.by.

На дзіцячым «Еўрабачанні 2018.», якое сёлета пройдзе ў Мінску, Беларусь прадставіць Даніэль Ястрэмскі. Традыцыйна пераможца фіналу выбіралі па суме галасоў, атрыманых ад гледачоў (праз званкі і СМС) і прафесійнага журы. Гледачы аддалі яму максімум галасоў, а журы - 4 з 12 магчымых балаў.

- Пасля фіналу прадстаўнікі іншых удзельнікаў былі незадаволеныя выступам Даніэля, - распавядае Іна Радаева, мастацкі кіраўнік фіналіста Яраслава Саколікава. Паводле яе слоў, у выхадныя нязгодныя падрыхтавалі зварот у Белтэлерадыёкампанію.

Подпісы пад дакументам, кажа Уладзімір Жылін, тата фіналісткі Машы Жылінай, паставілі 18 чалавек.

- Сярод іх прадстаўнікі сямі з дзесяці фіналістаў, - удакладняе Іна Радаева.

У лісце, які адрасаваны Івану Эйсманту, старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі, падпісанты не пагаджаюцца з апублікаванымі вынікамі фіналу па наступных прычынах:

1. Накручванне (праплата) СМС-галасаванняў. Магчымасць фінансава забяспечаных удзельнікаў аплаціць неабмежаваную колькасць галасоў.

2. Падазрэнне ў падтасоўцы галасавання членаў журы з мэтай забеспячэння перамогі загадзя вызначанага ўдзельніка.

Скрыншот ліста ў Белтэлерадыёкампанію.

Скрыншот ліста ў Белтэлерадыёкампанію.

- Пару гадоў таму чамусьці перасталі адкрыта паказваць галасаванне журы, - выказвае незадаволенасць Іна Радаева. - СМС і тэлефоннае галасаванне таксама выбудавана вельмі некарэктна, яго можна падрабіць.

Падпісанты патрабуюць адкрыць пратаколы глядацкага СМС- і тэлефоннага галасавання, паказаць, як галасавала журы, і, калі трэба, правесці перагаласаванне.

Ліст у Белтэлерадыёкампанію накіравалі ў панядзелак. Адказу збіраюцца чакаць дзён пяць. Калі нічога не прыйдзе, прадстаўнікі фіналістаў збіраюцца звярнуцца ў адміністрацыю Еўрапейскага вяшчальнага саюза дзіцячага Еўрабачання, ЮНЕСКА і Адміністрацыю прэзідэнта.

Пра ліст у Белтэлерадыёкампанію тата Даніэля Ястрэмскага Аляксандр даведаўся з званка tut.by. Ён кажа, што разумее эмоцыі родных іншых фіналістаў і зусім не супраць, калі вынікі галасавання гледачоў і журы абнародуюць.

У Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што ліст атрымалі, ён на разглядзе ў кіраўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0