Пасля паразы ў індывідуальным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Арына Сабаленка прайграла ў парным. У пары з Се Шувэй яны саступілі бельгійскай тэнісістцы Эліс Мертэнс і галандцы Дэмі Схюрс — 5:7, 4:6.

«Часам у цябе здараецца дрэнны дзень, часам — добры. Сёння не найлепшы дзень для мяне, нават у пары. Я не паказала добрага тэнісу і вельмі злая на сябе за гэта», — сказала беларуская тэнісістка ў інтэрв'ю wtatennis.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0