Даляр расце шостыя таргі запар.
На таргах 4 верасня ён вырас на 1 капейку (+0,0142) да 2,1028 беларускага рубля, чарговы раз абнавіўшы гадавы максімум.
Еўра вырас на 0,0118 да 2,4336 беларускага.
Расійскі рубель вырас на 0,0029 да 3,0823 беларускага за 100 расійскіх.





