kremlin.ru

kremlin.ru

Кіраўнікі Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прыляцяць у Магілёў на пяты Форум рэгіёнаў, які пройдзе 11 і 12 кастрычніка. Візіт кіраўнікоў дзяржаў афіцыйна пацвердзіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч быў з візітам у Магілёве 1 верасня — наведаў гімназію №3, адкрыў пасля рэканструкцыі музей. Тады ж, па словах старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава, Мясніковіч паведаміў, што Лукашэнка і Пуцін прыедуць на Форум рэгіёнаў.

Пяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Будуць таксама задзейнічаныя рэгіёны Магілёўскай вобласці - Шклоў і Горкі. Галоўнай падзеяй Форуму будзе пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва».https://news.tut.by/economics/606

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?