ДТЗ здарылася 1 верасня ў 21.20 пад Ілляй на 65-м км дарогі Мінск — Калачы — Мядзел.

Пра гэта распавёў kraj.by старшы інспектар Упраўлення ДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў, які выязджаў на месца здарэння.

34-гадовы жыхар Мінска з рэгістрацыяй у Вілейскім раёне ехаў на «Фальксвагене Шаран» са сваёй вёскі ў сталіцу. Пад Ілляй мужчына не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы кювет і перакуліўся.

— Непадалёк ад месца ДТЗ адпачывала маладая пара. Яны пачулі візгат колаў, моцны ўдар, а потым убачылі перакуленую машыну з чалавекам у салоне, запоўненым дымам. Побач спыніўся яшчэ адзін відавочца, які дапамог хлопцу дастаць з салона кіроўцу. Калі прыехала хуткая, кіроўца сказаў, што яму дрэнна, і накіраваўся ў лес. Назад мужчына ўжо не вярнуўся, — удакладніў Генадзь Сяськоў.

У ДАІ ён прыйшоў толькі 3 верасня. Растлумачыў, што заблукаў у лесе, страціў прытомнасць і ачнуўся толькі, калі пачало світаць. Тады, паводле яго слоў, ён зразумеў, што побач знаходзіцца вёска Ілля.

Паводле інфармацыі Генадзя Сяськова, у 2013 годзе мужчына паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання трапіўся ДАІ ў нецвярозым выглядзе за рулём. У 2014-м суд Мінскага раёна прысудзіў яго да выпраўленчых працаў з утрыманнем 20% заробку і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспарту, на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0