Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі:

1. Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам (Логвінаў, Мінск).

2. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы (Логвінаў, Мінск).

3. Адам Глобус. Сям'я (Мастацкая літаратура, Мінск).

4. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла (Кнігазбор, Мінск).

5. Павел Севярынец. Беларусалім (ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Україна).

6. Анка Упала. На заснежаны востраў (Выдавецтва Янушкевіч, Мінск).

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў снежні 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна