У панядзелак у другой палове дня ў гандлёвым пасажы на вуліцы Варшаўскай у Беластоку адбыўся выбух. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбуховае прыстасаванне было зробленае з феерверкаў і кабеляў. Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, піша Польскае радыё.
Выбух адбыўся ў адным з складcкіх памяшканняў пасажу. Выбуховае прыстасаванне, хутчэй за ўсё, было прыведзенае ў дзеянне дыстанцыйна.
Выбух пачуў адміністрацыйны работнік. Мужчына ў адным з памяшканняў знайшоў бутэльку, імаверна, з гаручай вадкасцю і кабелі.
«На дадзены момант мы можам казаць аб прымітыўным выбуховым прыстасаванні, у выбуху якога на шчасьце ніхто не пацярпеў», - кажа прэс-сакратар Ваяводскай камендатуры паліцыі Тамаш Крупа.
Выбух не прывёў да ўзьнікненьня пажару. На месцы інцыдэнту працуюць следчыя.





