У расійскім Сургуце да 1 верасня атрымалі ў падарунак ад гарадской адміністрацыі дзённікі з памылковым гербам Расіі, паведамляе партал «О, Сургут!».
Адзначаецца, што двухгаловы арол на гербе трымае серп і молат. Пры гэтым пад малюнкам напісана, што арол трымае ў лапах скіпетр і дзяржаву.
osurgut.com
Гарадскія ўлады пацвердзілі РБК дадзеную інфармацыю. «Так, была памылка. Цяпер праводзіцца расследаванне ў рамках адміністрацыі, па выніках пакараем вінаватых. Тыраж канфіскаваны, мы яго заменім на працягу тыдня-паўтара», — паведаміў дарадца кіраўніка Сургута па ўзаемадзеянні са СМІ Аляксандр Аверчук.
Паводле «Інтэрфакса», дзённікі атрымалі больш за 6 тысяч дзяцей.





