Фота: Wikimedia Commons.

На думку аналітыкаў, у 2019 годзе Беларусь выдаткуе на расійскую нафту на 300 мільёнаў даляраў больш, чым у 2018 годзе (пры ўмове, што нафта Brent будзе каштаваць $73 за бараль). Таксама скароцяцца прыбыткі бюджэту ад экспартных пошлін — на $0,3 мільярда да $1,7 мільярда. А бюджэтны прафіцыт у гэтым выпадку складзе 1,0% ВУП. Калі нафта патаннее да $65, то як імпарт, так і экспартныя пошліны скароцяцца на $0,5 мільярда, а прафіцыт бюджэту паменшыцца да 0,7% ВУП.

Аналітыкі лічаць, што падатковыя змены ў Расіі прывядуць да павышэння кошту расійскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, з $399 за тону ў 2018 годзе да $416 у 2019 пры кошце Брэнт на ўзроўні $73. Паступленні ў бюджэт Беларусі ад экспартных пошлін (у тым ліку ад рээкспарту) скароцяцца з $2,0 мільярда ў 2018 годзе да $1,7 мільярда у 2019 пры сярэднім кошце Брэнт $73 або да $1,5 мільярда пры кошце Брэнт $65.

Зніжэнне экспартных пошлін на нафту ў Расіі прывядзе да скарачэння даходаў ад рээкспарту расійскай нафты, мяркуюць аналітыкі Sberbank Investment Research. Падаражанне імпарту нафты на фоне глабальнага зніжэння нафтавых коштаў будзе садзейнічаць павелічэнню дэфіцыту рахунку аперацый Беларусі. Пры цане Брэнт $65 ён павялічыцца з $1,5 мільярда ў 2018 годзе да $2,0 мільярда ў 2019, мяркуюць спецыялісты Sberbank Investment Research.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру