Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын знік з публічнай прасторы на фоне «тупіка» у перамовах аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава з Вашынгтонам. Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйская газета The Chosun Ilbo.
Дзяржаўныя СМІ КНДР не публікуюць матэрыялы пра дзейнасць Кіма з 20 жніўня. Тады ён прысутнічаў на пахаванні былога міністра народных узброеных сіл КНДР Кім Ён Чхуна.
Да таго Кім прыняў удзел у вялікай колькасці публічных мерапрыемстваў, наведваючы фабрыкі і фермы па ўсёй краіне. Гэта наводзіць на думку, адзначае выданне, Кім знік у той час, як міжнародная супольнасць вырашыла зноў «закруціць гайкі».
Аднак, не выключае газета, магчыма Кім проста вырашыў адпачыць.





