Раніцай на праспекце Незалежнасці з'явіліся рэкламныя сіцібоксы з Уладзімірам Някляевым і Юрасём Жыгамонтам, ініцыяваныя кампаніяй Symbal.by

Каля 17 гадзіны білборды знялі і павесілі замест іх рэкламу крамы, якая вісела на тых месцах раней.

Рэкламная агенцыя патлумачыла гэта тым, што «патэлефанавалі з высокіх органаў», абураліся, як магла рэклама з Някляевым з'явіцца ў горадзе і наказалі тэрмінова зняць абодва плакаты.

Лёс сіцібоксаў з Меліцінай Станютай і Лявонам Вольскім, якія мусілі з'явіцца 5 верасня, вырашыцца найбліжэйшым часам. Вось макеты запланаваных білбордаў: 

«Ідэя акцыі была ў тым, каб прыўнесці на вуліцы Мінска нешта добрае-светлае, узняць настрой мінакам. Планавалася распачаць вялікую кампанію «Добрыя словы». Білборды — гэта толькі першы крок у гэтай кампаніі, далей мы плануем зладзіць флэшмоб у сацсетках, дзе людзі будуць пісаць на сваіх старонках штосьці пазітыўнае сваім сябрам ці каму заўгодна і пазначаць допісы хэштэгам #добрыясловы. Таксама планавалася зняць адмысловы відэаролік і іншыя акцыі. Шкада, вядома, што звонку нам увесь час ствараюць перашкоды, але мы не будзем спыняцца на гэтым шляху і спадзяемся, што людзі нас падтрымаюць», — падзяліўся планамі кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?