Рынкавая капіталізацыя кампаніі Amazon перавысіла трыльён даляраў, паведамляе CNBC.
Гэта адбылося ў выніку таго, што цана адной акцыі Amazon на біржы ненадоўга дасягнула 2050,5 даляра. Пазней цана ўпала да 2036 даляраў.
У верасні 2017 года рынкавы кошт Amazon складаў каля 470 мільярдаў даляраў. За год кампанія падаражэла больш чым у два разы.





