Здарэнне адбылося ў Вілейцы 31 жніўня, піша «Рэгіянальная газета».
30-гадовы гаспадар «Мазды» паказваў аўтамабіль 40-гадоваму пакупніку. Машына стаяла перад прыпаркаванай побач фурай.
Пакупнік захацеў паслухаць, як працуе рухавік. Гаспадар, стоячы побач з машынай, завёў яе. Аўтамабіль пачаў рухацца ўперад і прыціснуў пакупніка да фуры.
Гэта адбылося таму, што гаспадар машыны завёў яе пры ўключанай перадачы, растлумачылі ў Вілейскім РАУС.
Пакупніка з пераломамі і ранамі даставілі ў бальніцу.





