У аўторак адбылася прэзентацыя новай гульнявой формы зборнай Украіны па футболе.

Прадаставіла форму кампанія Joma. Першы камплект — цалкам жоўты, другі — сіні з тонкімі жоўтымі палоскамі па баках рукавоў і шортаў. Трэці — белы.

Таксама прадстаўлены два камплекты для брамнікаў — чырвоны і чорны.

На ўсіх футболках на спіне, над прозвішчам, размешчаны надпіс «Слава Украіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?