Першы намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Юрый Качарго запярэчыў ураду.

Па яго словах, кошт квадратнага метра для людзей з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў складае ад пачатку года 919 рублёў.

«Урад давёў паказчык 718 рублёў ($342 па цяперашнім курсе — Рэд.), але ў Мінску яго вытрымаць сёння немагчыма», — заявіў Качарго.

Як перадае БелТА, ён патлумачыў, што ў рэгіёнах сабекошт складае 700—900 рублёў, але ў Мінску будаўніцтва патрабуе зносіць старыя аб’екты. Гэта, натуральна, павялічвае кошты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0