ura.ru

ura.ru

У ноч на 5 верасня на Урале адбыўся землятрус магнітудай 5,5. Пра гэта паведамляе ura.ru.

Эпіцэнтр землятрусу быў зарэгістраваны на глыбіні 10 кіламетраў за 133 кіламетры на ўсход ад Уфы, у раёне горада Катаў-Іванаўск, штуршкі адчулі жыхары Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцей.

Удар стыхіі адбыўся каля другой гадзіны ночы. Па сцвярджэнні відавочцаў, штуршкі працягваліся каля хвіліны.

Ахвяраў і пацярпелых няма, будынкі і інфраструктура не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0