Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссія» перайменавана ў «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія гады газета называлася «СБ. Беларусь сегодня», аднак выдаўцом па-ранейшаму лічылася «рэдакцыя газеты Советская Белоруссія». Цяпер калізію вырашылі выправіць.

«Настаў час, каб брэнд, да якога ўжо прывык чытач, — «СБ. Беларусь сегодня» — стаў у тым ліку юрыдычным фактам», — паведаміў БЕЛТА галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру