Украінскія пастухі не ўпільнавалі кароў, статак прыйшоў у Столінскі раён і змяшаўся з мясцовым статкам, піша Медыя-Палессе.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пінскага пагранатрада Міхаіл Бут-Гусаім, увечары ў нядзелю ў Столінскім раёне пагранічны нарад знайшоў буйны статак кароў, які перайшоў на беларускую тэрыторыю з Украіны. 178 кароў перасеклі дзяржмяжу на кірунку «Гарадзішча — Ніжні-Церабяжоў», пасля чаго змяшаліся з каровамі мясцовага статка.

— Па гэтым факце аператыўна былі праінфармаваныя ўкраінскія калегі, — пракаментаваў Міхаіл Бут-Гусаім. — На наступны дзень у рамках рабочай сустрэчы, пасля выканання шэрагу пагранічных фармальнасцяў, усе 178 кароў перадалі сумежнаму боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0