Піваварная кампанія «Аліварыя» зможа выпускаць на 1 мільён дэкалітраў піва ў год больш праз увядзенне ў эксплуатацыю шасці новых цыліндра-канічных танкаў — ёмістасцяў, прызначаных для закісання піва. Урачыстая цырымонія запуску новага абсталявання адбылася ў сераду 5 верасня.

Так выглядаюць новыя ЦКТ.

Агулам усе работы, пачынаючы ад абароны інвестыцыйнага праекта, занялі год і каштавалі амаль 2 мільёны рублёў. Інвестыцыі плануецца акупіць цягам бліжэйшых трох гадоў.

У будучым «Аліварыя» плануе працягнуць маштабную мадэрнізацыю прадпрыемства, павялічыць аб'ёмы вытворчасці піва, а таксама аб'ёмы імпартазамяшчэння.

Варта адзначыць, што піўны рынак у Беларусі расце: аб'ёмы продажу піва ў першым паўгоддзі 2018-га выраслі амаль на 6%, да 442 мільёнаў літраў. Гэта больш за 46 літраў піва ў год на аднаго беларуса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру