Самалёт з Дубая ў Нью-Ёрк змясцілі ў карантын, бо сто пасажыраў раптам занядужалі. Усяго на борце знаходзяцца каля 500 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Каля 100 пасажыраў самалёта авіякампаніі Emirates, які прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Джона Кэнэдзі ў Нью-Ёрку, паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне. Самалёт змешчаны ў карантын, інфармаваў тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцы ў паветранай гавані.

Самалёт вылецеў з Дубая і прыбыў у Нью-Ёрк у сераду ў 09:10 па мясцовым часе. На борце знаходзяцца каля 500 чалавек. Па прыбыцці ў Нью-Ёрк борт на зямлі чакалі прадстаўнікі Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША і паліцыя.

Прычына дрэннага самаадчування пасажыраў на дадзены момант невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0