Экалагічнае свята «Журавы і журавіны Міёрскага краю» праводзіцца штогод у верасні. Месца і час незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў Беларусі.

Акрамя таго, у гэты час на Мёршчыне штогод падчас восеньскай міграцыі прыпыняюцца на адпачынак больш за трыццаць тысяч шэрых журавоў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў.

Пабачыць гэту незвычайную прыгажосць запрашае фонд «Краіна замкаў».

Вартыя ўвагі і самі Мёры - раённы цэнтр Віцебскай вобласці са старой аднапавярховай забудовай старадаўняй планіроўкі і маляўнічымі куткамі, што абмываюцца водамі возера.

Пабачаць удзельнікі экскурсіі і Ельню — самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе. Тут больш за 100 азёр, якія чаргуюцца з невялікімі астравамі, зарослымі лесам і ствараюць непаўторны мазаічны ландшафт.

Запісацца ў падарожжа на свята журавоў і журавін можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0