У Фінляндыі пачалі класці трубы газаправода «Паўночны паток - 2», паведамляе ria.ru са спасылкай на Nord Stream 2 AG.

«Сёння У 13:25 (па цэнтральнаеўрапейскім часе) судна Solitaire пачало працу па ўкладцы газаправода «Паўночны паток - 2» у Фінскім заліве», - удакладнілі ў кампаніі.

Плануецца, што працы будуць ісці кругласутачна і без выхадных. «Да і пасля кладкі труб даследчае судна будзе выконваць абследаванне марскога дна для праверкі дакладнага стану газаправода», - дадалі ў Nord Stream 2 AG.

Усе меры бяспекі ўзгодненыя з транспартным агенцтвам Фінляндыі і памежнай службай, а працы ідуць пад кантролем нацыянальных уладаў.

«Паўночны паток - 2» прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад расійскага ўзбярэжжа да Германіі праз Балтыйскае мора. Трубаправод плануецца пракласці побач з дзеючым «Паўночным патокам».

Ён пройдзе праз тэрытарыяльныя або выключныя эканамічныя зоны краін, размешчаных ля берагоў Балтыйскага мора, - Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Даніі і Германіі. Дазволу на будаўніцтва кампаніі-аператару «Паўночнага патоку - 2» Nord Stream 2 AG выдалі ўсе гэтыя дзяржавы, акрамя Даніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру