Канцэрн «Белнафтахім» распрацоўвае механізм цэнаўтварэння на нафтапрадукты для ўнутранага рынку. Плануецца, што цэны на нафтапрадукты будуць разлічвацца па формуле на аснове цэн на нафту, што закупляецца, паведамляе Інтэрфакс.

Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў у інтэрв'ю ведамаснаму часопісу «Веснік Белнафтахіма» растлумачыў, што ад палітыкі цэнаўтварэння залежыць прыбытковасць беларускіх НПЗ.

«Яшчэ дзесяць гадоў таму даходнасць ад паставак нафтапрадуктаў на экспарт дазваляла кампенсаваць страту НПЗ пры адмоўнай эфектыўнасці рэалізацыі аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку».

«Цэны на нафтапрадукты павінны адлюстроўваць рэальны кошт сыравіны, з якога яны атрыманы», - выказаў пазіцыю канцэрна Сізоў.

Ён таксама лічыць, што падатковы манеўр у РФ «фактычна прывядзе да неабходнасці работы (беларускіх НПЗ - ІФ) ва ўмовах сусветнай кан'юнктуры цэнаў на нафту і нафтапрадукты».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру