Сталічныя ўлады адказалі адмовай на заяўку актывістаў правесці 15 верасня ў Мінску марш салідарнасці з журналістамі. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

«Заяўка нібыта не адпавядае пераліку дазволеных месцаў для правядзення мерапрыемстваў», - піша Віталь Рымашэўскі.

На яго думку, гэта недарэчная прычына: бо актывісты пазначылі ў заяўцы месцы, на якія раней улады давалі згоду. Так, месцам збору была прапанавана тэрыторыя ля Акадэміі навук (адкуль, напрыклад, штогод стартуе «Чарнобыльскі шлях»), а месцам правядзення мітынгу — плошча Парыжскай Камуны (побач святкавалі Дзень Волі).

27 жніўня ў Мінгарвыканкам была пададзена заяўка на правядзенне акцыі салідарнасці з незалежнымі СМІ і прафсаюзамі. Пад ёй падпісаліся старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0