Грамадзянка Літвы захапілася зборам грыбоў і выпадкова трапіла ў Беларусь, паведамілі БелТА ў Дзяржпамежкамітэце.

5 верасня смаргонскія памежнікі атрымалі інфармацыю ад літоўскіх калегаў пра выяўленне дарожкі слядоў на лініі мяжы ў напрамку беларускай тэрыторыі. Трывожная група затрымала грамадзянку Літвы за 2 км ад дзяржаўнай мяжы ў Ашмянскім раёне.

Падчас разбору жыхарка памежнай вёскі Негібай патлумачыла, што пайшла ў лес за грыбамі, заблукала і апынулася ў Беларусі.

Грыбніцы вынеслі папярэджанне і перадалі літоўскаму боку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0