6 верасня ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 400-годдзю выдання першага буквара. «Буквар языка славенскага» быў выдадзены ў ВКЛ, у друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі (цяпер Вевіс, Літва) у 1618 годзе.

Падчас святкавання ў кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея спыталі, каго з сучасных беларускіх пісьменьнікаў ён бы вылучыў. Макей назваў Уладзіміра Арлова, паведамляе БелаПАН.

«Ён робіць вельмі добрую справу і вельмі цікавыя кнігі выпускае і па змесце, і па афармленні. Мы перадалі іх некаторым нашым партнёрам, яны былі здзіўлены, пазнаёміўшыся з гэтай кнігай, якая багатая і старажытная гісторыя ў Беларусі», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0