Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 246,4 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.

За жнівень 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 216,2 млн. долараў ЗША (на 3,1 працэнта) пасля росту ў ліпені 2018 года на 198,8 млн. долараў ЗША (на 2,9 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у жніўні спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у жніўні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 190 млн. даляраў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру