Месенджар Viber абвясціў аб інтэграцыі з перакладчыкам Google. Цяпер перакласці паведамленне на любую мову можна проста ў акне чата. Імгненны пераклад ужо працуе на прыладах на платформе Android, у найбліжэйшы час такая магчымасць стане даступная і карыстальнікам прылад на базе iOS.

Каб скарыстацца новай функцыяй, трэба націснуць на паведамленне, выбраць опцыю «перакласці», і тэкст адразу ж з'явіцца на экране смартфона пад арыгінальнай фразай.

Паведамленні будуць аўтаматычна перакладацца на мову, усталяваны на прыладзе па змоўчанні. Перакласці паведамленне можна і на любую іншую мову: для гэтага трэба націснуць на тэкст, выбраць опцыю «мова» і неабходны пункт. Новая функцыя дазваляе перакладаць навіны ў супольнасцях і паблік-чатах гэтак жа, як і ў асабістых дыялогах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?