Напярэдадні старту ў Лізе нацый Беларуская федэрацыя футбола прэзентавала новую версію талісмана галоўнай каманды краіны. Абноўленага маскота клічуць Ваяр.

Зборная Беларусі стартуе ў Лізе нацый у суботу матчам супраць Сан-Марына. Гульня пройдзе на стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 19:00.

Ліга нацый — новы футбольны турнір. Усе еўрапейскія зборныя разбітыя на чатыры дывізіёны ў залежнасці ад сілы: A (наймацнейшы), В, С, D.

Беларусь трапіла ў самы слабы дывізіён D з іншымі 15 камандамі. Гэтыя 16 камандаў разбітыя на чатыры групы. Беларусь трапіла ў групу да Сан-Марына, Малдовы і Люксембурга (група 2). Адборачны турнір у нашай групе пройдзе ўвосень.

Яго пераможцы разам з іншымі пераможцамі групаў (1, 3, 4) дывізіёна D разыграюць вясной 2019 года адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0