У сірыйскай правінцыі Ідліб варта абвясціць перамір'е, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з іранскім лідарам Хасанам Раўхані і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

Эрдаган заявіў, што з-за нападаў пацерпяць мірныя жыхары, а ў Турцыю хлыне хваля мігрантаў з Ідліба. «Насельніцтва куды будзе міграваць? У Турцыю. Мы далі прытулак у сваёй краіне ўжо 3,5 мільёна бежанцаў [з Сірыі], а насельніцтва Ідліба таксама 3,5 мільёна», - цытуе Эрдагана «Інтэрфакс-Азербайджан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0