Фота minenergo.gov.by

Фота minenergo.gov.by

Пра тое, якія змены з'явіліся ў аплаце за электрычнасць і газ, патлумачылі на сайце Міністэрства энергетыкі. Гэтыя змены прадугледжаныя нядаўна прынятым Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

1. Цяпер непрацуючыя пенсіянеры, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, і асобы, якія маюць права на льготы па аплаце паслуг электразабеспячэння і газазабеспячэння, маюць права плаціць па субсідаваных тарыфах за электрычную энергію і газ па месцы пражывання (у тым ліку на дачы), нават калі яны з'яўляюцца ўласнікамі іншага памяшкання.

Рэгістрацыя грамадзян па месцы пражывання ажыццяўляецца на тэрмін да аднаго года. Пасля такой рэгістрацыі плацельшчыку (абаненту) неабходна звярнуцца ў арганізацыі энергазабеспячэння і газазабеспячэння з пісьмовай заявай і дакументамі.

2. З'явілася група спажыўцоў, чые жылыя памяшканнi (жылыя дамы) не абсталяваны электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага забеспячэння прыродным (звадкаваным вуглевадародным) газам толькі для гатавання ежы і (або) ацяплення.

Для іх з ліпеня 2018 г. ўстаноўлены наступны парадак аплаты паслуг электразабеспячэння:

да 250 кВт·г уключна — па субсідаваных тарыфах для насельніцтва;

звыш за 250 да 400 кВт·г уключна — па субсідаваных тарыфах для насельніцтва з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3;

звыш за 400 кВт·г — па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?