Вучні 8—11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы прывезлі кавуны і бульбу жыхарам падшэфнага Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.

У дом-інтэрнат даставілі 5 тон кавуноў, сабраных 5 верасня на прэзідэнцкім поле, а таксама тону бульбы гатунку «маніфест» — якую вырошчваюць на падворку прэзідэнта ў Астрашыцкім гарадку.

Школьнікі дапамаглі з разгрузкай, а потым наведалі мясцовую міні-ферму, якую адкрылі ў інтэрнаце ў маі гэтага года. Там ужо жывуць куры-нясушкі, певень, трусы. 

Пасля завяршэння ўсіх работ адбылася сумесная дэгустацыя прывезеных кавуноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0