Прызначэнне Сусветным патрыярхам Варфаламеем сваіх прадстаўнікоў ва Украіне ў Рускай праваслаўнай царкве ахарактарызавалі як «беспрэцэдэнтна грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхата».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, падпісаным старшынёй Сінадальнага аддзела па дачыненнях царквы з грамадствам і СМІ Уладзімірам Лягойдам, якое апублікавана на афіцыйным сайце РПЦ.

«Прызначэнне Канстанцінопальскім патрыярхам сваіх прадстаўнікоў-епіскапаў ва Украіне — без ўзгаднення з патрыярхам маскоўскім і ўсёй Русі і блажэннейшым мітрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны — ёсць не што іншае, як беспрэцэдэнтна грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю маскоўскага патрыярхату. Такія дзеянні не могуць застацца без адказу », - заявіў Лягойда.

Раней на сайце прадстаўніцтва Канстанцінопальскага патрыярхата ў Радзе цэркваў з'явілася паведамленне аб тым, што ў рамках падрыхтоўкі да прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве Сусьветны патрыярх Варфаламей прызначыў у Кіеў двух сваіх экзархаў. Імі сталі архіепіскап Памфілійскі Данііл з ЗША і епіскап Эдмантанскі Іларыён з Канады.

Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата вітала гэтае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0